Музычна-мастацкая гульня. У заданьнях музыка, кліпы, фільмы, вершы, карціны,.. усё ня надта папсовае. Скразная тэма, перакрыжаваныя падказкі й дзен-лёгіка (TM)). 7 тэматычных тураў: назваць песьню-выканаўцу-фільм, пазнаць твор па апісаньні-кадры-цытаце, здагадацца што прапушчана, чаму так, куды коціцца сьвет і іншыя "адгадайкі мэлёдыяў", а таксама цікавыя факты й незвычайныя моманты. Карыстацца інтэрнэтам і тэлефонамі нельга. Карыстацца мозгам рэкамэндуецца. В(ы)ходны квіток 50 букетаў пана Хруцкага з удзельніка, ці новымі 5р. Гуляюць зарэгістраваныя каманды. Напрасіцца запоўніць месца ў няпоўных (да 4х-5ці ч.) камандах - калі ласка, у камэнтах. Хаця й пару каманд па 2 чалавекі - гэта нармальна. У гэтай гульні важней ня колькасьць версій а ўважлівасьць і роздум.
Часовой пояс:
Мероприятие «Аўdzienцыя - Менск», Минск. Начинается: 2 февраля 2026 в 19:00 (МСК). Заканчивается: 2 февраля 2026 в 22:00 (МСК). Количество участников: 78.