VKevent.ru
Начало: 6 мая 2024 в 11:00 (МСК) 1714982400
Окончание: 6 мая 2024 в 15:00 (МСК) (завершено) 1714996801
Участников: 7
Город: Марковичи
Описание:
5 сакавіка 2019 года абраду “Ваджэнне Сулы” на другі дзень Вялікадня ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, як абраду з вельмі глыбокім сэнсам і архаічнымі каранямі, нададзены высокі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Вось ужо васемнадцаты год запар жыхары вёсак Маркавічы і Гадзічава Гомельскага раёна робяць усё магчымае для захавання і правядзення абрада ,,Сула", які быў адноўлены ў 2007 годзе пасля саракагадовага перапынку.

Да ўдзелу у абрадзе запрашаюцца ўсе жадаючыя і небайдужыя да сваіх каранёў, продкаў, традыцый і малой радзімы людзі.

Правядзенне абраду ,, Ваджэнне Сулы" у 2024 годзе прыпадае на 6 мая (ПАНЯДЗЕЛАК!!! другі дзень Вялікадня).

Дабрацца да в. Маркавічы можна на асабістым транспарце або прыдбаўшы білет на грамадскі транспарт, які ідзе да Маркавіч амаль кожную гадзіну.

БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ!
в. Маркавічы знаходзіцца ў пагранічнай зоне, таму абавязкова бярыце з сабою ПАШПАРТ ці іншы ідэнтыфікацыйны дакумент (Аплата прыгранічнага збору і пропуск непатрэбныя).

Чакаем усіх небайдужых да сваёй Бацькаўшчыны і яе традыцый.

Прыходзьце самі, бярыце і запрашайце сяброў.

Вельмі вітаюцца госці ў традыцыйных народных строях.

План правядзення абраду будзе размешчаны на старонцы крыху пазней.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па нумарах:
+375 44 480 88 85;
+375 29 122 59 86 Віктар Уладзіміравіч
+375 44 709 72 02;
+375 25 542 13 78 Кацярына Іванаўна
Часовой пояс:  
Мероприятие «Ваджэнне "Сулы" у в. Маркавічы 06.05.2024», Марковичи. Начинается: 6 мая 2024 в 11:00 (МСК). Заканчивается: 6 мая 2024 в 15:00 (МСК). Количество участников: 7.