VKevent.ru
Начало: 7 апреля 2024 в 12:30 (МСК) 1712482200
Окончание: 7 апреля 2024 в 17:00 (МСК) (завершено) 1712498400
Участников: 29
Город: Минск
Сайт: set.ethno.by
Описание:
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў запрашаюць усіх у Вязынку сустракаць вясну разам! Гэтым разам свята трапляе на самы апошні дзень Велікоднага тыдня ў каталікоў , а ў праваслаўных Вялікдзень яшчэ наперадзе. Таму , свята будзе з Велікодным каларытам, і зацікавіць усіх)))

Свята адбудзецца 7 красавіка 2024 г., пачатак – 12.30

У праграме - веснавыя песні на гары і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята, рэканструкцыя валачобнага абраду, у аснове каторага ляжыць рытуальны абыход двароў і прагаворванне будучага году, каб ва ўсіх усё было. Сёлета чакаем валачобнікаў да на нас на свята і рыхтуем чым адарыць за блаславенне і добрыя пажаданні! Згодна старажытнай традыцыі топчам зямлю, грэем яе і абуджаем, клічам птушак вяртацца з выраю. Традыцыйная інструментальная музыка і кірмаш рамёстваў, народныя вясновыя гульні.
Цікавы набор майстар-класаў для дзяцей і ўсіх цікаўных можна будзе наведаць на свяце. Будзем аздабляць велікодныя вербы ў выглядзе гарадзенскіх "пальмаў", будзем распісваць яйкі воскам, плесці ў саломы і кудзелі птушачак, рабіць выцінанкі -паштоўкі да свята!
Можна будзе наведаць унікальную выставу і пабачыць калекцыю яек-пісанак, рупліва сабраную Святланай Лазоўскай на працягу 25 год.
Таксама чакаем лекцыю ад Аляксея Глушко, дзе даведаемся пра паходжанне Велікодных традыцый, пазнаёмімся з міфалогіяй самога свята, высветлім, дзе, ў глыбіні вякоў , знаходзяцца карані беларускага Вялікадня.

ПРАГРАМА СВЯТА

12.30 - 17.00 - Кірмаш рамёстваў, святочная фотазона і традыцыйная кухня.

12.30- 17.00 працуе выстава велікодных пісанак.

12.30 - 13.30 Песні на гары, падкіданне птушак, веснавыя карагоды.

13.30-14.00 Валачобны абрад на центральнай пляцоўцы.

14.00- 15.00 - народныя гульні.

15.00-16.00- лекцыя пра Вялікдзень на Беларусі і яго паходжанне

13.30-17.00 розныя майстар-класы для дзяцей і дарослых па народным рамёствам(хата на горцы)

14.30 - 17.00 народныя танцы з удзелам цудоўных музыкаў .

15.00 - 16.00 - майстар-клас па прыгатаванні вясковага сыру

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток у касе музея ці на ўваходзе. Кошт квіткоў - дарослыя - 4 руб., студэнты 3 руб., дзеці - 2 руб. Тым самым падтрымаць цудоўны музей у Вязынцы))

Як даехаць з Мінску: электрычка на 10.53
https://pass.rw.by/ru/route/?from=%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA&from_exp=&from_esr=&to=%D0%92%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D0%B0&to_exp=2100766&to_esr=143416&front_date=24+%D0%BC%D0%B0%D1%80.+2024&date=2024-03-24
Як даехаць з Маладэчна: электрычка на Вязынку 10.59
https://pass.rw.by/ru/route/?from=%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B5%D1%87%D0%BD%D0%BE&from_exp=2100280&from_esr=162900&to=%D0%92%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D0%B0&to_exp=2100766&to_esr=143416&front_date=24+%D0%BC%D0%B0%D1%80.+2024&date=2024-03-24

на машыне: з Менску ехаць па шашы М7 на Маладэчна, потым па Р28 (таксама на Маладэчна). На ўезьдзе ў Радашкавічы (Радашковічы) на першым скрыжаваньні (адразу за мостам, пасьля паліцэйскіх) збочыць улева (з правага боку будзе будаўнічая крама). Далей ехаць праз вёскі да Вязынкі. Як уехалі ў Вязынку, ехаць прама да крутога паварота: галоўная дарога павядзе ўправа, а трэба ехаць лявее па другаснай дарозе праз масток да музэя
Часовой пояс:  
Мероприятие «Веснавы фэст 2024», Минск. Начинается: 7 апреля 2024 в 12:30 (МСК). Заканчивается: 7 апреля 2024 в 17:00 (МСК). Количество участников: 29.