VKevent.ru
Начало: 25 ноября 2023 в 17:00 (МСК) 1700920800
Окончание: 25 ноября 2023 в 21:00 (МСК) (завершено) 1700935201
Участников: 10
Город: Минск
Адрес: улица Максима Богдановича, 13 — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Координаты:  53.908543, 27.557086
Описание:
Восеньскія вечары хуткай і ўпэўненай хадою прыходзяць на змену кароценькім восеньскім дзянёчкам. Віхуру залатога лісця прыбірае беллю зазімак. Да калядных святаў яшчэ далёка, а летняя спёка – ужо толькі успамін.

Спевы ў любую пару і з самых розных нагодаў заўжды суправаджалі жыццё беларусаў.
25 лістапада Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць правесці восеньскі вечар ва ўтульнай атмасферы традыцыйных спеваў і танцаў на імпрэзе “Ружа-кветка”.

Вас чакаюць:
- лекцыя-прэзентацыя “Вясельныя вянкі ў традыцыйнай культуры”;
- беларускія вясельныя, хрэсьбінныя, лірычныя песні;
- інструментальная музыка і танцы.

Пачатак:
17.00 – лекцыя;
18.00 – спеўна-танцавальная праграма.

Кошт білетаў:
10 руб. – на ўвесь час мерапрыемства;
5 руб. – на лекцыю.
7 руб. – на спеўна-танцавальную праграму.

Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.
Часовой пояс:  
Мероприятие «РУЖА-КВЕТКА», Минск, улица Максима Богдановича, 13, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Начинается: 25 ноября 2023 в 17:00 (МСК). Заканчивается: 25 ноября 2023 в 21:00 (МСК). Количество участников: 10.