Окончание: 22 сентября 2024 в 18:00 (МСК) (завершено)1727017200
Участников: 29
Город: Минск
Описание:
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага пасля лета запальвання хатняга агменю –яго сімвалізуе васковая свечка ў лубцы з жытам, якую ставяць на Покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам. Зерне ў лубку ссыпалі, па жменьцы, усёй вёскай пад час урачыстага абыходу . Сам Багач аддавалі на захаванне маладой пары, што пабраліся сёлета шлюбам, альбо самай удалай сям'і ў вёсцы. З гэтага зерня пачыналі засяваць на новае лета і верылі, што ўраджай будзе выдатны!
Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы зноў прапануем усім нашым гасцям захапіць з сабой па жменьцы зерня, каб адчуць сябе удзельнікамі свята, а не проста гледачамі.
У праграме свята - урачысты абрад ссыпання зерня і запальвання свячы ў лубцы з зернем, дажынкавыя і восеньскія спевы з розных рэгіёнаў Беларусі, святочныя пачастункі - хатні хлеб і мёд, а таксама майстар-класы па рамёствах, лекцыі, кухня і кірмаш рамёстваў, традыцыйныя танцы.
Кошт квіткоў - дарослыя 4 руб., студэнты - 3 руб., школьнікі - 2 руб.. дашкольнікі бясплатна. ******************************************** Як даехаць: на цягніку, электрычкай з Менску 10.53 https://pass.rw.by/ru/route/?from=%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA&from_exp=&from_esr=&to=%D0%92%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D0%B0&to_exp=2100766&to_esr=143416&front_date=26+%D0%BC%D0%B0%D1%80.+2023&date=2023-03-26 З Маладэчна на электрычцы https://pass.rw.by/ru/route/?from=%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B5%D1%87%D0%BD%D0%BE&from_exp=2100280&from_esr=162900&to=%D0%92%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D0%B0&to_exp=2100766&to_esr=143416&front_date=26+%D0%BC%D0%B0%D1%80.+2023&date=2023-03-26 На машыне: з Менску ехаць па шашы М7 на Маладэчна, потым па Р28 (таксама на Маладэчна). На ўезьдзе ў Радашкавічы (Радашковічы) на першым скрыжаваньні (адразу за мостам, пасьля паліцэйскіх) збочыць улева (з правага боку будзе будаўнічая крама). Далей ехаць праз вёскі да Вязынкі. Як уехалі ў Вязынку, ехаць прама да крутога паварота: галоўная дарога павядзе ўправа, а трэба ехаць лявее па другаснай дарозе праз масток да музэя https://www.google.com/maps/dir/53.94386…
Часовой пояс:
Мероприятие «Восеньскі фэст "Багач" - 22 верасня 2024», Минск. Начинается: 22 сентября 2024 в 12:30 (МСК). Заканчивается: 22 сентября 2024 в 18:00 (МСК). Количество участников: 29.